Главная
Регистрация
Вход
Пятница
26.04.2024
18:34
Приветствую Вас Гость | RSS
Новости

Меню сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

  
Главная » 2012 » Декабрь » 26 » Беларускія нататкі з Афрыкі: што есці
21:36
Беларускія нататкі з Афрыкі: што есці

Аляксандра паехала ў Афрыку зноў, але ўжо на 2 месяцы ў Гану і ў якасці валанцёра - працаваць з дзецьмі, бо "гэта адна з самых спакойных краін сапраўднай "чорнай" Афрыкі, якую трэба глыбока капнуць, каб пазнаць". Уражаннямі ад Ганы Аляксандра шчыра дзеліцца ў сваім блогу. Прыводзім вам самыя цікавыя з яе нататак. Маёй маме прысвячаецца, бо ў яе заўсёды адно пытанне: "Чым ты сілкуешся?" :) Не магу сказаць, што гастранамічныя густы афрыканцаў адрозніваюцца асаблівай вытанчанасцю. Застольны этыкет збольшага ўсё на тым жа ўзроўні, што і сотні год таму. У рэстаранах і кафэ перад падачай стравы прыносяць тазік з вадой, каб абмыць рукі, бо такія стравы, як фуфу, напрыклад, ядуць рукамі, хаця і падаюць да іх лыжкі. Ядуць тут практычна ўсё: лятучых мышэй, слімакоў, а самае жудаснае – братоў нашых малодшых – сабак ды катоў… Але такім вычварэнствам займаюцца самыя бедныя пласты насельніцтва ды ў вёсках. Я ўжо пісала пра тое, як робяць адну з самых традыцыйных страваў – фуфу. Адзін з кампанентаў – банан плантана, які таксама ядуць асобна. Адзін са спосабаў гатавання – deep fry – смажыць у алеі. Вось, напрыклад, як я гатавала сабе сціплы абед. Смажыла ў пальмавым алеі. Тут за паўлітра аддала долар, а памятаю, быў час, некалькі год таму, калі бацькі два літры ў Мінску за сто еўра куплялі! Не ведаю, як зараз з гэтым алеем у нас. Бульба! Бульба тут таксама незвычная на беларускі густ, бо салодкая. Звараная, бо ў цукры. Вялікія, вельмі цвёрдыя плады, што сырымі дык і не парэжаш – прыходзіцца чакаць, пакуль крыху разварацца. Не магу сказаць, што ў захапленні ад мясцовай бульбы. Але з адной такой можна згатаваць вячэру на дваіх. Што датычыцца садавіны, дык тут, канешне, проста вырай – усё таннае і даступна круглы год. Вось, напрыклад, тры такіх сярэдненькіх ананасы – за паўдолара. З экзатычных для мяне прадуктаў распаўсюджаны тут манга. Манга ў Гане невялікія, вельмі салодкія і сакавітыя. Чатыры штукі таксама за паўдолара. А вось папайя. Зялёная звонку, чырвоная ўнутры. Чорнае насенне лёгка выкалупваецца. Смак не салодкі, нават не ведаю, з чым параўнаць. Тут называюць попо (pawpaw).
Просмотров: 462 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0

Форма входа

Поиск

Календарь
«  Декабрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Архив записей

Copyright MyCorp © 2024
Сделать бесплатный сайт с uCoz